
Стандартызацыя і сертыфікацыя праграмнага забеспячэння
Стандартызацыя і сертыфікацыя праграмнага забеспячэння
Шырокае ўкараненне інфармацыйных тэхналогій ва ўсе сферы дзейнасці чалавека прыводзіць да распрацоўкі вялікай колькасці праграмных сродкаў (ПС) рознага функцыянальнага прызначэння. Гэта выклікае неабходнасць у стварэнні міжнародных і нацыянальных стандартаў у галіне праграмных сродкаў, сістэм і звязаных з імі працэсаў. Ужыванне стандартаў дазваляе ўніфікаваць працэсы распрацоўкі, эксплуатацыі і суправаджэння ПС, што спрыяе падвышэнню якасці працэсаў і саміх ПС і падвышэнню канкурэнтаздольнасці ПС на ўнутраным і вонкавым рынках.
ГРУПЫ ВЫЧУЮЧЫЯ ДАДЗЕНУЮ ДЫСЦЫПЛІНУ
- ПО209 (другое паўгоддзе)
- СП205 (другое паўгоддзе)

Што вывучаем
Як вынікае з назвы навучальнага прадмета вы будзеце вывучаць асноўныя палажэнні нарматыўных прававых актаў, тэхнічных нарматыўных прававых актаў (ТНПА), якія рэгламентуюць галіну тэхнічнага нарміравання, стандартызацыі і сертыфікацыі праграмнага забеспячэння, віды ТНПА, Адзіную сістэму праграмнай дакументацыі, стандартызацыю жыццёвага цыкла і якасці праграмных сродкаў, сертыфікацыю праграмных сродкаў. Навучыцеся выконваць пошук і апрацоўку інфармацыі з выкарыстаннем інфармацыйна-пошукавай сістэмы “Стандарт”, ажыццяўляць нормакантроль праграмнай дакументацыі на адпаведнасць патрабаванням ЕСПД, ажыццяўляць кантроль і ацэнку якасці праграмнага сродку.
Вывучэнне стандартызацыі і сертыфікацыі праграмнага забеспячэння цесна звязана з такімі вучэбнымі прадметамі, як “Асновы алгарытмізацыі і праграмавання”, “Канструяванне праграм і мовы праграмавання”, “Тэхналогія распрацоўкі праграмнага забеспячэння”.
Асаблівасці навучання
Колькасць гадзін на вывучэнне вучэбнага прадмета 40, у мэтах кантролю засваення праграмнага навучальнага матэрыялу прадугледжана правядзенне 1 абавязковай кантрольнай работы.
На першапачатковым этапе вам трэба будзе пазнаёміцца з асновамі тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі, затым асвоіць стандартызацыю жыццёвага цыкла і якасці праграмных сродкаў і ў завяршэнні вывучыць сертыфікацыю ПС.
Для замацавання тэарэтычнага матэрыялу і фарміравання ў вучняў неабходных уменняў прадугледжана правядзенне практычных заняткаў.