
Асновы сацыяльна-гуманітарных навук
Асновы сацыяльна-гуманітарных навук
АСГН (асновы сацыяльна-гуманітарных навук) – спецыфічны прадмет, які спалучае ў сабе некалькі навучальных прадметаў. Гэта нейкі мікс у галіне паліталогіі, філасофіі і сацыялогіі. Навучальны матэрыял неабходны вам для асэнсавання сацыяльна-палітычнай рэчаіснасці, зносін у соцыуме, выканання грамадзянскіх абавязкаў.
ГРУПЫ ВЫЧУЮЧЫЯ ДАДЗЕНУЮ ДЫСЦЫПЛІНУ
- Б201
- ВМ207
- ОД203
- П206
- П210
- ПО209
- СП205

Што вывучаем
- роля філасофіі ў рацыянальна-тэарэтычным асэнсаванні свету, у фарміраванні светапогляду чалавека, у развіцці культуры;
- ключавыя ідэі і катэгорыі філасофскай канцэпцыі чалавека;
- асноўныя каштоўнасці сучаснага грамадства і асобы;
- сацыякультурныя падставы і асноўныя заканамернасці чалавечай дзейнасці, у тым ліку – прафесійнай;
- вядучыя ідэі філасофскай і сацыяльна-палітычнай карціны грамадства;
- агульную характарыстыку грамадства як сістэмы;
- агульную характарыстыку сацыяльных супольнасцей у Беларусі;
- асаблівасці сацыяльна-палітычнага кіравання ў Рэспубліцы Беларусь;
- асноўныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь.
Асаблівасці навучання
АСГН мае цесную прадметную сувязь з вучэбнымі прадметамі: “Сусветная гісторыя”, “Псіхалогія і этыка дзелавых адносін”, “Логіка” і іншымі гуманітарнымі навукамі.
Для замацавання тэарэтычнага матэрыялу прадугледжана правядзенне практычных заняткаў. Форма правядзення практычных заняткаў па тэмах вызначаецца выкладчыкам зыходзячы з мэты навучання і зместу навучальнага матэрыялу.
У мэтах кантролю засваення праграмнага навучальнага матэрыялу прадугледжана правядзенне абавязковай кантрольнай работы.