Псіхалогія і этыка дзелавых адносін

ГалоўнаяНавучэнцамНавучальныя прадметы Псіхалогія і этыка дзелавых адносін

Псіхалогія і этыка дзелавых адносін

У дзейнасці сучаснага спецыяліста ўсё большае значэнне набывае прафесійная кампетэнтнасць у галіне псіхалогіі і этыкі дзелавых адносін, якая грунтуецца, перш за ўсё, на веданні сябе, сваіх асаблівасцей і магчымасцей, разуменні ўнутранага свету іншага чалавека, уменні мець зносіны, прадухіляць і пераадольваць канфліктныя сітуацыі і г.д.

Нярэдка цяжкасці прафесійнай адаптацыі выпускнікоў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў звязаны не з узроўнем кваліфікацыі, а з няўменнем будаваць правільныя ўзаемаадносіны ў калектыве, як па “вертыкалі”, так і па “гарызанталі”. Гэта прывяло да неабходнасці ўвядзення ў сярэдніх спецыяльных навучальных установах рэспублікі навучальнага прадмета “Псіхалогія і этыка дзелавых адносін”.

ГРУПЫ ВЫЧУЮЧЫЯ ДАДЗЕНУЮ ДЫСЦЫПЛІНУ

  • Б201 (9 класаў, першае паўгоддзе)
  • ВМ207 (9 класаў, першае паўгоддзе)
  • ОД203 (9 класаў, першае паўгоддзе)

Што вывучаем

На вучэбных занятках па дадзеным прадмеце вы вывучыце асноўныя паняцці, задачы і метады псіхалогіі, псіхалагічную структуру асобы; асноўныя псіхалагічныя характарыстыкі пазнавальных працэсаў асобы сучаснага спецыяліста (увага, адчуванне, успрыманне, памяць, мысленне, гаворка, уяўленне); асноўныя псіхалагічныя характарыстыкі эмацыйнай дзейнасці спецыяліста; характарыстыкі індывідуальна-псіхалагічных асаблівасцей асобы спецыяліста (тэмперамент, характар, здольнасці), іх праявы ў працоўнай дзейнасці; сутнасць, прычыны, шляхі папярэджання і спосабы вырашэння канфліктаў у працоўным калектыве; асноўныя прынцыпы прафесійнай этыкі спецыяліста;

На занятках вы зможаце навучыцца вызначаць асаблівасці развіцця пазнавальнай сферы асобы, характарызаваць метады развіцця пазнавальных працэсаў; вызначаць валявы патэнцыял асобы, выпрацоўваць уменне валявой самарэгуляцыі; ацэньваць стан маральна-псіхалагічнага клімату ў працоўным калектыве; прымяняць меры засцярогі па ўстараненню або зніжэнню пагроз парушэння асноўных прынцыпаў прафесійнай этыкі спецыялістаў.

Асаблівасці навучання

Навучальная праграма прадугледжвае правядзенне практычных заняткаў, асноўнае прызначэнне якіх – дапамагчы навучэнцам спазнаць асаблівасці сваёй асобы, свае магчымасці, а таксама набыць уменні самаацэнкі, самааналізу прафесійна значных якасцяў, уменні дзелавых зносін.

Колькасць гадзін на вывучэнне вучэбнага прадмета – 40 гадзін, у тым ліку 10 гадзін практычныя заняткі. Структурна дысцыпліна ўключае дзве часткі: першая частка прысвечана вывучэнню асноў псіхалогіі асобы, у другой частцы вывучаюцца пытанні этыкі дзелавых адносін. Асноўнае прызначэнне практычных заняткаў – дапамагчы навучэнцам спазнаць асаблівасці сваёй асобы, свае магчымасці, а таксама набыць уменні самаацэнкі, самааналізу прафесійна значных якасцяў, уменні дзелавых зносін.

Нашы кантакты

Месца знаходжання

Мінская вобласць
г. Маладзечна
пл. Цэнтральная, 1
Індэкс: 222306

Перайсці да карт

Прыёмная дырэктара

Тэлефон / факс: (0176) 77-19-72
Электронная почта: mtec@bks.by

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

Тэлефон / факс: (0176) 77-01-71
Багнюк Эліна Сяргееўна

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

Тэлефон / факс: (0176) 77-02-53
Сымановіч Аксана Генадзіеўна

Намеснік дырэктара па вытворчаму навучанню

Тэлефон / факс: (0176) 77-01-51
Васюта Таццяна Валер'еўна

Метадычная служба

Тэлефон / факс: (0176) 77-18-73
Навумчык Зоя Генадзьеўна

Дзённае аддзяленне

Тэлефон / факс: (0176) 77-02-24
Шчуцкая Ірына Канстанцінаўна.

Завочнае аддзяленне

Тэлефон / факс: (0176) 77-17-06
Конанава Святлана Лявонцьеўна

Інтэрнат

Тэлефон / факс: (0176) 77-40-53
Каспяровіч Алеся Анатольеўна

Зачыніць

Пошук

  • Результаты

    Тут будуць адлюстроўвацца Вынікі пошуку, для пачатку давайце ўвядзем запыт

Зачыніць