Фінансавае права
Вучэбны прадмет “Фінансавае права” фарміруе веды аб паняцці фінансавага, падатковага і банкаўскага права, аб прынцыпах і парадку фінансавання, падаткаабкладання, крэдытавання, а таксама адказнасці за правапарушэнні, якія ўчыняюцца ў гэтых сферах дзейнасці; фармуе ўменні па складанні кантрольна-рэвізійнай дакументацыі.
ГРУПЫ ВЫЧУЮЧЫЯ ДАДЗЕНУЮ ДЫСЦЫПЛІНУ
- П306 (9 класаў, другое паўгоддзе)
- П310 (11 класаў, другое паўгоддзе)
- П3

Што вывучаем
У выніку вывучэння вучэбнага прадмета навучэнец павінен:
ведаць на ўзроўні ўяўлення:
- мэту і задачы фінансавай дзейнасці дзяржавы;
- класіфікацыю фінансава-прававых норм;
- мэту і задачы кантролю за фінансавай дзейнасцю;
- паняцце, значэнне і функцыі дзяржаўнага бюджэту;
- паняцце, прыкметы і класіфікацыю падаткаў;
- прававыя асновы страхавання;
- паняцце і склад грашовай сістэмы Рэспублікі Беларусь;
- сістэму органаў валютнага рэгулявання і валютнага кантролю ў Рэспубліцы Беларусь;
ведаць на ўзроўні разумення:
- паняцце, функцыі і віды фінансаў;
- паняцце і прынцыпы фінансавай дзейнасці дзяржавы;
- паняцце і склад фінансавай сістэмы Рэспублікі Беларусь;
- прадмет, метад, сістэму, паняцце фінансавага права;
- віды і спецыфіку фінансавых праваадносін;
- віды, формы і метады кантролю за фінансавай дзейнасцю;
- парадак назначэння і правядзення праверак у Рэспубліцы Беларусь;
- паняцці бюджэтнай сістэмы і бюджэтнага працэсу;
- структуру падатковай сістэмы Рэспублікі Беларусь, прававую канструкцыю падатку;
- паняцце, асаблівасці і прызначэнне дзяржаўнага крэдыту;
- паняцце і віды дзяржаўных пазык, формы даўгавых абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь;
- віды грашовага абарачэння, правілы вядзення касавых аперацый, адказнасць за невыкананне правілаў іх ажыццяўлення;
- паняцце валюты і валютных каштоўнасцей;
- паняцце, віды і суб’ектаў валютных аперацый;
умець:
- апераваць катэгорыямі і паняццямі фінансавага права, выкарыстоўваць спецыяльную тэрміналогію;
- класіфікаваць фінансава-прававыя нормы і фінансавыя праваадносіны;
- аналізаваць парадак правядзення праверак фінансава-гаспадарчай дзейнасці.
Асаблівасці навучання
Методыка выкладання вучэбнага прадмета стаіць на спалучэнні тэарэтычных і практычных заняткаў, якія дапаўняюцца самастойнай працай навучэнцаў з вучэбнай літаратурай і нарматыўнымі прававымі актамі.