Бухгалтарскі ўлік
Бухгалтарскі ўлік займае адно з галоўных месцаў у сістэме кіравання. Ён ахоплівае ўсе бакі вытворча-гаспадарчай і фінансавай дзейнасці арганізацыі, характарызуе яе фінансавы стан і служыць асновай для планавання.
Мэта вывучэння прадмета – засваенне тэарэтычных ведаў, выпрацоўка практычных уменняў і навыкаў вядзення бухгалтарскага ўліку.
Вывучэнне прадмета садзейнічае фарміраванню беражлівых адносін да выкарыстання таварна-матэрыяльных каштоўнасцей і іншых відаў маёмасці, выхаванню працавітасці, акуратнасці, адказнасці, прафесійнага мыслення, развіццю пазнавальнай дзейнасці, умення сістэматызаваць, абагульняць, параўноўваць, аналізаваць эканамічныя з’явы, рабіць вывады і прымаць самастойныя рашэнні.
ГРУПЫ ВЫЧУЮЧЫЯ ДАДЗЕНУЮ ДЫСЦЫПЛІНУ
- Б201 (9 класаў, першае і другое паўгоддзе)
- Б301 (9 класаў, першае і другое паўгоддзе)

Што вывучаем
- асаблівасці бухгалтарскага ўліку ў арганізацыях розных арганізацыйна-прававых форм гаспадарання;
- асноўныя палажэнні заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь у галіне падаткаабкладання;
- прынцыпы ацэнкі актываў, фарміравання капіталу і складання фінансавай справаздачнасці ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі;
- міжнародныя стандарты фінансавай справаздачнасці.
Асаблівасці навучання
На вучэбных занятках па прадмеце “Бухгалтарскі ўлік” ідзе паэтапнае вывучэнне: прынцыпаў і парадку ўліку асноўных гаспадарчых працэсаў; прыёмаў і спосабаў апрацоўкі першасных дакументаў і ўліковых рэгістраў, карэспандэнцыі рахункаў; арганізацыі дакументазвароту і захоўванні дакументаў па адпаведных участках бухгалтарскага ўліку; кантролю вядзення ўліку таварна-матэрыяльных каштоўнасцей; правядзенне інвентарызацый і афармленне іх вынікаў; парадку складання, прадстаўлення і зацвярджэння бухгалтарскай і фінансавай справаздачнасці.
Для замацавання тэарэтычных ведаў і фарміравання неабходных практычных уменняў і навыкаў прадугледжана правядзенне практычных заняткаў, частка якіх праводзіцца з выкарыстаннем праграмнага прадукта 1С: “Бухгалтэрыя”.
У сучасных умовах аўтаматызацыя бухгалтарскага ўліку – гэта не толькі рашэнне бухгалтарскіх задач, але і аператыўны ўлік, планаванне, аналіз гаспадарчай дзейнасці арганізацыі. Выкарыстанне перадавых інфармацыйных тэхналогій у апрацоўцы ўлікова-аналітычнай інфармацыі – гэта шлях да дасягнення поспеху.